Пошук

Супольнае фота Папы з чылійскім епіскапатам пасля завяршэння ватыканскай сустрэчы Супольнае фота Папы з чылійскім епіскапатам пасля завяршэння ватыканскай сустрэчы 

Пантыфік даў наказ чылійскім біскупам

17 мая 2018 г. позна вечарам скончылася апошняя з чатырох сустрэча Святога Айца з 34 чылійскімі біскупамі. Пантыфік уручыў кожнаму з іерархаў спецыяльны ліст, змест якога абнародавала Зала Друку Святога Пасаду.

На самым пачатку Францішак дзякуе чылійскаму епіскапату за прыняцце запрашэння і магчымасць “разам рэалізаваць шчырае распазнанне перад абліччам сур’ёзных падзей, якія пашкодзілі касцёльнай камуніі і падарвалі працу Касцёла ў Чылі ў апошнія гады”.

“[У кантэксце гэтых балючых падзей, звязаных з злоўжываннямі адносна непаўналетніх, уладай і сумленнем, мы асэнсавалі іх цяжкасць, а таксама трагічныя наступствы, панесеныя ў першую чаргу ахвярамі. Некаторых з іх я асабіста шчыра прасіў аб прабачэнні, а вы аб’ядналіся і адным голасам цвёрда вырашылі выправіць прычыненую шкоду]”

- гаворыцца ў лісце Пантыфіка.

Папа падзякаваў чылійскім біскупам за “поўную гатоўнасць” удзельнічаць і ўзаемадзейнічаць ва ўсіх зменах і пастановах, акрэсленых падчас ватыканскай сустрэчы, якія трэба рэалізаваць у каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве. Гэта “неабходна для аднаўлення справядлівасці і касцёльнай камуніі”, падкрэсліў ён.

“[Пасля гэтых дзён малітвы і рэфлексіі, я заклікаю вас працягваць будаваць Касцёл прароцкі, які ўмее размясціць у цэнтры самае важнае: служэнне Пану ў галодных, зняволеных, мігрантах, ахвярах злоўжыванняў]”

- напісаў Святы Айцец.

Чылійскі епіскапат сабраўся ў Ватыкане па просьбе Папы для абмеркавання працэсу аздараўлення Касцёла ў краіне пасля скандалаў, звязаных з сексуальнымі злоўжываннямі некаторых прадстаўнікоў мясцовага духавенства.

Папа развітаўся з чылійскім епіскапатам пасля трохдзённай сустрэчы
18 мая 2018, 10:06