Пошук

Місійныя крыжы Місійныя крыжы 

Пантыфік звярнуўся з відэапасланнем да Місійных ініцыятыў

“З даўніх часоў узаемная падтрымка паміж мясцовымі Касцёламі, якія імкнуліся абвяшчаць і сведчыць Евангелле, была знакам паўсюднага Касцёла”, - нагадаў Папа.

У спецыяльным відэапасланні да Папскіх місійных ініцыятыў, Францішак адзначыў, што такога роду “місія, якая адбываецца пад натхненнем Духа Уваскрослага Хрыста, пашырае прастору веры і любові да краёў свету”.

Ён з жалем заўважыў, што настолькі важная структура, якая каардынуе місійную дзейнасць Касцёла, сёння так мала мала вядомая, хоць існуе з ХІХ стагоддзя. Менавіта тады евангелізацыя атрымала новы імпульс, пачалі з’яўляцца місійныя таварыствы, з пэўнай мэтай, прыняць практычныя меры для падтрымкі евангелізацыі на новых тэрыторыях. Служэнне, распачатае амаль 200 гадоў таму, сёння прысутнічае ў 120 краінах.

Такога роду дзейнасць вельмі важная, і ў першую чаргу, заўважыў Пантыфік, таму, што трэба маліцца за місіянераў і за евангелізацыйную дзейнасць Касцёла.

“Малітва з’яўляецца першай “місійнай ініцыятывай” – першай! - якую кожны хрысціянін можа і павінен рэалізаваць”

- падкрэсліў Папа.

Францішак папрасіў не забывацца, што “асноўнай дзеючай асобай евангелізацыі з’яўляецца Святы Дух”, і кожны вернік “пакліканы супрацоўнічаць з Ім”.

Місійныя ініцыятывы выконваюць яшчэ адну важную ў наш час функцыю: “гарантуюць ад імя Папы справядлівае размеркаванне дапамогі”, каб “усе Касцёлы ў свеце мелі неабходны мінімум для ажыццяўлення евангелізацыі”. У сваім відэазвароце Пантыфік заклікаў усіх да супрацоўніцтва ў місіі абвяшчэння Евангелля і ў падтрымцы “маладых” Касцёлаў”.

Папскія місійныя ініцыятывы – структура, якая аб’ядноўвае чатыры арганізацыі: Папская ініцыятыва па распаўсюджванні веры, Папская ініцыятыва св. Пятра Апостала, Папская місійная ініцыятыва па справах дзяцей і Папская місійная унія.

Відэапасланне Папы да Місійных ініцыятыў
Навіна ў фармаце аўдыё
28 мая 2018, 10:58