Пошук

Францішак падчас аўдыенцыі для членаў асацыцыі "Emouna Fraternité Alumni" Францішак падчас аўдыенцыі для членаў асацыцыі "Emouna Fraternité Alumni" 

Францішак: дыялог паміж рэлігіямі – ўмова для міру

Міжрэлігійны дыялог не можа весці да сінкрэтызму, але павінен грунтавацца на завахаванні ўласнай тоеснасці і павазе да адметнасцяў, нагадаў Папа.

23 чэрвеня 2018 г. Пантыфік прыняў на аўдынецыі членаў асацыяцыі “Emouna Fraternité Alumni”, у склад якой уваходзяць святары, імамы, рабіны і духоўныя лідэры іншых рэлігій, якія прымалі ўдзел у двухгадовай фармацыйнай праграме, ініцыяванай французскім урадам на базе прэстыжнага Інстытута палітычных даследванняў у Парыжы.

Мэта курса заключалася ў тым, каб садзейнічаць паглыбленню знаёмства, братэрскіх адносін і талерантнасці паміж прадстаўнікамі розных рэлігій у Францыі, а таксама іх кансалідацыі для супольнай працы ва ўмовах секулярызаванага грамадства.

Францішак высока ацаніў гэту ініцыятыву, а таксама той факт, што выпускнікі фармацыйнай праграмы вырашылі аб’яднацца ў адмысловай асацыяцыі. На думку Святога Айца, гэта пацвярджае магчымасць існавання здаровага плюралізму, які паважае адметнасці і каштоўнасці, што прыносяцца кожным.

Рэпартаж з папскай аўдыенцыі

“У духу адкрытасці вы таксама сведчыце пра тое, што рэлігіі могуць удзельнічаць у публічных дэбатах у секулярызаваным грамадстве. Дзякуючы повязям братэрства, якія вас злучаюць, вы паказваеце, што дыялог паміж вызнаўцамі розных рэлігій з’яўляецца неад’емнай умовай для будавання міру ў свеце”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей працягваць крочыць абраным шляхам, “дбаючы пра непарыўнасць трох прынцыпаў, што маюць фундаментальнальнае значэнне для падтрымкі дыялога: абавязку захавання ўласнай тоеснасці, мужнасці быцця іншым і шчырасці інтэнцый”.

“Вы добра ведаеце, што сапраўдным братэрствам можна жыць толькі пры такой адкрытасці на іншых, якая ніколі не імкнецца да прымірыцельнага сінкрытызму, а наадварот, шчыра намагаючыся ўзбагачацца адметнасцямі, жадаючы іх зразумець, каб лепш паважаць”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей, каб якасцю ўласных адносін яны сведчылі, што рэлігія – гэта не праблема, але ўклад у яе вырашэнне. Рэлігіі нагадваюць нам, што неабходна ўзносіць душу да вышыняў, каб будаваць цывілізацыю на зямлі, перакананы Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 чэрвеня 2018, 15:38