Пошук

Св. Імша ў рамках Другой працоўнай сустрэчы адказных за арганізацыю СДМ-2019 Св. Імша ў рамках Другой працоўнай сустрэчы адказных за арганізацыю СДМ-2019 

У Панаме праходзіць другая сустрэча каардынатараў СДМ-2019

З 7 па 10 чэрвеня 2018 г. у Панаме праходзіць Другая міжнародная працоўная сустрэча дэлегатаў, адказных за арганізацыю Сусветных дзён моладзі 2019 г.

Звыш 300 прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый больш чым з 80 краін свету і каля 35 каталіцкіх рухаў і супольнасцей, біскупы, святары, члены манаскіх кангрэгацый і свецкія вернікі з Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі сабраліся ў Панаме, каб абмеркаваць апошнія дэталі правядзення маштабнага хрысціянскага моладзевага форуму.

У першы дзень сустрэчы ў катэдральным касцёле Панамы адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі будучых Сусветных дзён моладзі. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзіета, старшыня панамскага аргкамітэта.

Акрамя працы па ўзгадненні асобных этапаў і падзей, запланаваных у рамках СДМ-2019, удзельнікі падрыхтоўчай сустрэчы наведаюць асноўныя пляцоўкі, на якіх будуць адбывацца мерапрыемствы форуму, і пазнаёмяцца з членамі і валанцёрамі мясцовага аргкамітэта.

Цэнтральныя падзеі Сусветных дзён моладзі пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. Дэвізам для іх сталі словы Марыі: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Напярэдадні, з 17 па 21 студзеня, у Панаме, Коста Рыцы і Нікарагуа адбудуцца так званыя “дні ў дыяцэзіях”.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 чэрвеня 2018, 15:46