Пошук

Партрэт кардынала Мігеля Абанда-і-Брава падчас пахавання іерарха ў Манагуа Партрэт кардынала Мігеля Абанда-і-Брава падчас пахавання іерарха ў Манагуа 

Святы Айцец засмучаны смерцю нікарагуанскага кардынала

Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Мігеля Абанда-і-Брава. Нікарагуанскі іерарх адышоў у вечнасць 3 чэрвеня 2018 г. у 92-гадовым узросце.

У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай на імя кардынала Леапольда Хасэ Брэнэса Саларзана, арцыбіскупа Манагуа, Папа запэўніў у малітве аб вечным супакоі для спачылага, а таксама выказаў блізкасць яго блізкім і вернікам Касцёла ў Нікарагуа.

Мігель Абанда-і-Брава нарадзіўся ў 1926 г. недалёка ад горада Ла-Лібертад. У маладосці ўступіў у Таварыства св. Францішка Сальскага, больш вядомае як Ордэн Салезіянаў. У 1958 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а праз дзесяць гадоў стаў біскупам. Быў пастырам дыяцэзіі Манагуа з 1970 г. па 2005 г. Пяць разоў абіраўся на пасаду старшыні Канферэнцыі Біскупаў Нікарагуа. У 1985 г. св. Ян Павел ІІ надаў яму кардынальскую годнасць.

За дзейнасць на карысць згоды ў нікарагуанскім грамадстве, спакутаваным ад грамадзянскай вайны, у 2016 г. кардынал Абанда-і-Брава быў абвешчаны Нацыяльнай асамблеяй “Айцом супакою і прымірэння”. Іерарх быў актыўным абаронцам правоў чалавека і некалькі разоў выступаў пасярэднікам падчас унутраных канфліктаў у Нікарагуа.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 чэрвеня 2018, 14:58