Касцёл адзначае 50-годдзе энцыклікі “Humanae Vitae”
“Гэты папскі дакумент (...) з’яўляецца не столькі абвяшчэннем негатыўнага маральнага закону, а менавіта недапушчэння любога дзеяння, якое б мела на мэце зрабіць немагчымым нараджэнне, але, галоўным чынам, пазітыўнай прэзентацыяй сужэнскай маралі адпаведна з яе місіяй любові і пракрэацыі”, - так ахарактарызаваў энцыкліку сам Павел VI падчас агульнай аўдыенцыі 31 ліпеня 1968 г., праз тыдзень пасля яе публікацыі.
Звяртаючыся да вернікаў, ён прызнаўся, што на працягу чатырох гадоў скрупулёзнай працы над дакументам яго і вялікую групу экспертаў, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы тэксту, не пакідала ўсведамленне “вельмі вялікай адказнасці”.
, - прызнаўся благаслаўлёны Пантыфік.
“Другое пачуццё, якое заўсёды кіравала намі падчас працы, – гэта міласэрнасць, пастырская чуллівасць у адносінах да тых, хто пакліканы інтэграваць сваю індывідуальнасць у сужэнскае жыццё і ў сям’ю”, - дадаў ён.
І, нарэшце, сказаў у ліпені 1968 г. Павел VI, працу над энцыклікай натхняла надзея на тое, што хрысціянскія сужонкі зразумеюць: “нашае слова, якім бы строгім і цяжкім не здавалася, хоча быць тлумачальнікам аўтэнтычнасці іх любові, пакліканай пераўтварацца, прыпадабняючыся да любові Хрыста да сваёй нявесты, якой ёсць Касцёл”.
Энцыкліка Паўла VI “Humanae Vitae” датуецца 25 ліпеня 1968 г. Прысвечаная, у прыватнасці, пытанням кантрацэпцыі і так званага “кантролю за нараджальнасцю”, яна выклікала вялікі рэзананс, хвалю крытыкі і канфрантацыі, галоўным чынам, у ліберальна-мадэрнісцкіх колах.
Дакумент абараняе прынцып адказнага бацькоўства, згодна з якім у пытаннях перадачы жыцця муж і жонка не маюць права зыходзіць выключна з уласнай волі, але павінны дзейнічаць у згодзе з “творчым намерам Бога”. Таму Касцёл афіцыйна забараніў выкарыстанне кантрацэптыўных сродкаў і прызнаў адзіным правамерным спосабам рэгулявання нараджальнасці выкарыстанне натуральных біялагічных рытмаў.