Пошук

Кс. Ханс Цольнэр Кс. Ханс Цольнэр 

Ватыканскі эксперт пра працэсы аб выкарыстанні непаўналетніх

Эксперт Папскай камісіі па абароне непаўналетніх нагадаў пра палажэнні кананічнага права, якія тычацца выпадкаў падазраваных у сексуальным гвалце.

Дзякуючы хуткім і праведзеным на высокім узроўні працэсам адносна сексуальнага выкарыстання ў дачыненні да непаўналетніх, Каталіцкі Касцёл можа ўнесці свой уклад у прадухіленне ўтойвання такога роду выпадкаў кіраўніцтвам. Гэта падкрэсліў кс. Ханс Цольнэр, тэолаг і псіхолаг, у спецыяльным дадатку да апошняга нумара часопіса „Civilta Cattolica”.

У сувязі з гэтым, эксперт Папскай камісіі па абароне непаўналетніх нагадаў пра палажэнні кананічнага права, якія тычацца выпадкаў падазраваных у сексуальным гвалце, і падкрэсліў неабходнасць прыцягнення дыяцэзіямі супрацоўнікаў, добра знаёмых з заканадаўствам.

Правілы адносна неабходных у выпадку абвінавачванняў працэдур з’яўляюцца аднолькавымі для ўсяго Рыма-Каталіцкага Касцёла і ў роўнай ступені тычацца кожнага біскупа, падкрэсліў нямецкі езуіт. Ён яшчэ раз нагадаў, што справа пачынаецца з папярэдняга вывучэння, вынікі якога – у выпадку абгрунтаваных абвінавачванняў – павінны быць адпраўлены ў Ватыкан, у Кангрэгацыю Веравучэння. “Гэта Кангрэгацыя павінна вырашыць, на якім узроўні будзе весціся далейшы працэс”, - напісаў кіраўнік Цэнтра па абароне непаўналетніх у Папскім грыгарыянскім універсітэце.

Вядома, было б добра, каб касцёльны крымінальны працэс вёўся там, дзе мела месца сітуацыя. Гэта зрабіла б працэдуру больш хуткай і празрыстай. На жаль, сёння амаль ва ўсіх мясцовых Касцёлах няма дыяцэзіі, якая б мела дастатковую колькасць адпаведна адукаваных касцёльных экспертаў. Гэта, у сваю чаргу, перашкаджае правядзенню хуткага працэсу, заключыў кс. Цольнэр.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 ліпеня 2018, 12:30