Францішак маліўся на магіле Паўла VI у 40 гадавіну яго смерці
Джавані Батыста Манціні, пантыфікат якога працягваўся пятнаццаць гадоў, памёр дакладна сорак гадоў таму – вечарам 6 жніўня 1978 г. – у папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа. 14 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане пройдзе яго ўрачыстая кананізацыя
Пасланне бл. Паўла VI працягвае заставацца важным для чалавецтва, падкрэсліў пастулятар яго кананізацыйнага працэсу, італьянскі рэдэмптарыст, айцец Антоніа Мараца.
“Папа Францішак вырашыў, што Павел VI будзе кананізаваны разам з арцыбіскупам Рамэра, які з’яўляецца мучанікам, і іншымі “святымі міласэрнай любові”, - заўважыў айцец Мараца. Ён падкрэсліў, што кананізацыя здзяйсняецца ў Касцёле, каб прадставіць прыклад хрысціянскага жыцця і мець яшчэ аднаго асаблівага заступніка перад Богам.
Гаворачы аб актуальнасці вучэння Паўла VI, пастулятар звярнуў увагу на той факт, што менавіта гэтаму Папу давялося закрываць Другі Ватыканскі Сабор.
, - сказаў ён. Гаворка ідзе пра шлях, якому ўласціва асаблівая ўвага да чалавека, як вобразу Бога, што характарызавала Джавані Батыста Манціні з самага пачатку святарскага жыцця.
“Яго спадчына заключаецца менавіта ў вялікім імпульсе, які ён даў Касцёлу: мы павінны мець такую ўвагу да чалавека, якую мае Бог, глядзець на яго з міласэрнасцю, якая, як нам дапамагае зразумець Манціні, складаецца з пяшчоты, клопату, разумення абмежаванасці чалавека, без непатрэбнага асуджэнне, але ў канструктыўным ключы”, - падкрэсліў законнік.
Асаблівую ўвагу айцец Мараца звярнуў на клопат Паўла VI аб чалавечым жыцці. Паводле пастулятара, Папа заўсёды марыў напісаць энцыкліку, прысвечаную сужэнскай любові і здольнасці чалавека даваць жыццё, якой яго адарыў Бог.
Законнік звярнуў увагу на тое, што два цуды, якія паслужылі падставай для беатыфікацыі і будучай кананізацыі, былі звязаны менавіта з жыццём ва ўлонні маці.
“Такім чынам, мы можам назваць Манціні абаронцам жыцця, якое нараджаецца, бо абедзве мамы і сем’і маліліся праз заступніцтва Манціні ў безнадзейнай для іх яшчэ ненароджаных дзяцей сітуацыі”, - сказаў пастулятар, падкрэсліўшы, што ў другім выпадку маліцца праз заступніцтва Паўла VI жанчыне параіў гінеколаг. Гэта адбылося менавіта ў час яго беатыфікацыі, у кастрычніку 2014 г. Джавані Батыста Манціні, пантыфікат якога працягваўся пятнаццаць гадоў, памёр дакладна сорак гадоў таму – вечарам 6 жніўня 1978 г. – у папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа. 14 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане пройдзе яго ўрачыстая кананізацыя.