“Рыцары Калумба” паведамілі аб рэкордным для дабрачыннасці годзе
7 жніўня 2018 г. у Балтыморы, штат Мэрылэнд, пачаўся 132-гі штогадовы сход “Рыцараў Калумба” (Knights of Columbus) – самага буйнога ў свеце каталіцкага аб’яднання вернікаў.
“Рыцары Калумба” з’яўляюцца міжнароднай арганізацыяй каталіцкіх мужчын. Яны працуюць у некалькіх краінах свету і маюць у сваіх шэрагах каля 2 мільёнаў асоб. Іх прынцыпамі з’яўляюцца: дабрачыннасць, адзінства, братэрства і патрыятызм. Арганізацыю заснаваў у 1882 г. у амерыканскім Нью-Хэвэне 29-гадовы кс. Майкл МакГіўні. 15 сакавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб гераічных цнотах гэтага святара.
Аб’яднанне ўжо абвясціла, што 2017 г. стаў рэкордным. Яно перадало на дабрачынныя мэты больш за 185 мільёнаў долараў ЗША, а самі рыцары правялі ў агульнай складанасці больш за 75 мільёнаў гадзін, служачы Касцёлу і мясцовым супольнасцям.
07 жніўня 2018, 15:45