Моладзевая “армія міру” ў Рыме і Ватыкане
Іерарх адзначыў, што Касцёл у Італіі даўно ўжо не адчуваў такога “ферменту” веры і энтузіязму моладзі.
Пехатой у Вечны горад прыбудуць 40 тыс. маладых людзей. Іх суправаджаюць 120 італьянскіх біскупаў. У дадатак на сустрэчу з Папам прыедуць яшчэ 30 тыс. чалавек, не толькі з Італіі, але і іншых еўрапейскіх краін, якія падтрымалі супольную пілігрымку, прымеркаваную да кастрычніцкага Сіноду Біскупаў на тэму моладзі.
, - падкрэсліў кардынал Басэці. Ён заўважыў, што ніколі раней у Італіі не была рэалізавана пілігрымка ў Рым адначасова з усіх дыяцэзій, адсюль дэвіз ініцыятывы – “Тысячамі шляхоў”.
Моладзь сустрэнецца з Францішкам у суботу, 11 жніўня 2018 г. на тэрыторыі рымскага Цырка Максенція. Папа адкажа на пытанні юнакоў і дзяўчат, а затым узначаліць малітоўнае чуванне. Ноччу маладыя людзі пачнуць паломніцтва ў кірунку плошчы св. Пятра, дзе раніцай Святы Айцец будзе цэлебраваць для іх Эўхарыстыю. Падчас “белай ночы” ў цэнтры Рыма будуць адчынены касцёлы, каб даць магчымасць паспавядацца. Пройдзе таксама шэраг культурных ініцыятыў, начныя набажэнствы. Напрыклад, у касцёле езуітаў Іль-Джэзу сваімі сведчаннямі аб прабачэнні і справядлівасці будуць дзяліць маладыя людзі, якія прайшлі праз злачынныя групоўкі і тэрарыстычныя групы.
“Ідучы з моладдзю ў напрамку Сінода, мы хацелі прапанаваць ініцыятыву, якая сапраўды паўплывае на жыццё. Моладзь характарызуецца індывідуалізмам і жыве ўсё больш і больш разрознена, таму патрэбныя ініцыятывы, якія будуюць супольнасць і адкрываюць на іншую асобу”, - сказаў кс. Мікэле Фалабрэці, адказны ў італьянскім епіскапаце за душпастырства моладзі.
Кожны ўдзельнік духоўнага падарожжа атрымае адмысловы набор пілігрыма, які будзе ўтрымліваць невялікі крыж, ружанец, нататнік, брашуру “Настаўнік, дзе жывеш” з урыўкам з Евангелля паводле св. Яна і раней нідзе не публікаваным творам італьянскага пісьменніка Эры дэ Лука, а таксама невялікае ільняное палатно з выявамі сімвалаў пілігрымкі. Асобныя дыяцэзіі падрыхтуюць своеасаблівыя “даверчыя граматы” – паперы, на якіх пячаткамі будзе адзначацца кожны этап падарожжа.