Пошук

Біскупы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на сустрэчы ў Братыславе Біскупы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на сустрэчы ў Братыславе 

Біскупы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пра праблемы рэгіёну

Існуе неабходнасць спыніць уцечку моладзі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на Захад, скараціць няроўнасць у сярэдніх заробках паміж двума часткамі кантынента. Так лічаць біскупы дзевяці краін рэгіёну.

Яны 6-7 верасня сустракаліся ў Браціславе. Яны заклікалі працягваць аказваць дапамогу мігрантам і адмовіцца ад Стамбульскай канвенцыі.

Прычынай зыходу моладзі на Захад біскупы лічаць той факт, што краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на працягу апошніх 30 гадоў так і не сталі для “заходняга свету” па-сапраўднаму інтэграванымі і раўнапраўнымі партнёрамі – адрозненні ў сярэдніх даходах паміж краінамі Захаду і Усходу кантыненту па-ранейшаму велізарныя.

Грамадству, многія з члены якога прапаведуюць спажывальніцтва, усё больш і больш пагражае несправядлівасць у адносінах да тых, хто, у духу сучаснага мыслення, здаецца бескарысным, таму што не ў стане павялічыць аб’ём вытворчасці. У сувязі з гэтым іерархі звярнулі ўвагу палітыкаў на неабходнасць забеспячэння годнага догляду за хворымі і пажылымі, а таксама асобамі, якія жывуць на перыферыі грамадства.

У спецыяльным паведамленні пасля сустрэчы гаворыцца, што пасля падзення “жалезнай заслоны” ў 1989 г. Еўропа радыкальна змянілася. Краіны Усходняй Еўропы атрымалі свабоду, але ў той жа час многія іх грамадзяне адчуваюць нявызначанасць. Міграцыйны крызіс паказаў, што не так лёгка пераадолець ментальныя і культурныя адрозненні паміж Усходам і Захадам. Але супрацоўніцтва непазбежна. Не можна заставацца абыякавымі да людзей, якія шукаюць лепшай будучыні для сябе і сваіх родных.

Іерархі выказалі занепакоенасць у сувязі з распаўсюджваннем гендэрнай ідэалогіі, у тым ліку схаваным чынам прапагандаванай у Стамбульскай канвенцыі 2011 г. Трэба намагацца, каб Еўропа вярнулася да сваіх натуральных і хрысціянскіх каранёў. Яе ўстановы і судовыя органы павінны прытрымлівацца аўтаноміі краін гэтай часткі Еўропы ў культурнай і этычнай плоскасцях. Наднацыянальныя рашэнні, якія супярэчаць законам і культуры асобных краін, працуюць супраць інтэграцыі, падкрэслілі біскупы.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыні і або намеснікі старшынь біскупскіх канферэнцый Італіі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Польшчы, Украіны. Гэта была чацвёртая падобная сустрэча.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 верасня 2018, 10:51