Пошук

Кс. Жан-Батыст Фук сярод вернікаў Кс. Жан-Батыст Фук сярод вернікаў 

Францішак заклікаў браць прыклад з новага благаслаўлёнага

Новы французскі благаслаўлёны павінен стаць для католікаў прыкладам дапамогі самым слабым і абяздоленым, лічыць папа Францішак.

“Сёння ў Марсэлі быў абвешчаны благаслаўлёным Жан-Батыст Фук, дыяцэзіяльны святар, які ўсё сваё жыццё заставаўся памочнікам пробашча. Ён жыў у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях і спрыяў шматлікім дабрачынным і сацыяльным ініцыятывам на карысць маладых, пажылых, бедных і хворых. Няхай прыклад і заступніцтва гэтага апостала міласэрнай любові падтрымлівае нас у сведчанні ветлівасці і абмену з самымі слабымі і абяздоленымі людзьмі”, - сказаў Пантыфік 30 верасня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Працэс беатыфікацыі кс. Фука пачаўся яшчэ падчас пантыфікату Яна Паўла II, у ліпені 2002 г. Арцыбіскуп Марсэля, кардынал Бернар-Луі-Агюст-Поль Панафьё адкрыў дыяцэзіяльны працэс даследавання жыцця святара. Ён быў завершаны ў сакавіку 2003 г. 21 снежня 2016 г. Францішак ухваліў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў Жана-Батыста, а 18 снежня 2017 г. быў зацверджаны цуд праз яго заступніцтва.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2018, 14:02