Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кітай: легітымізацыя ўсіх біскупаў і новая дыяцэзія

Святы Айцец вярнуў у поўную еднасць з Касцёлам восем біскупаў у Кітаі, якія атрымалі сакру без згоды Пантыфіка, а таксама стварыў новую дыяцэзію.

22 верасня 2018 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Папа вырашыў вярнуць у поўную еднасць з Касцёлам восем так званых “афіцыйных” біскупаў у Кітаі, якія атрымалі сакру без згоды Пантыфіка. Адзін з іх адышоў у вечнасць 4 студзеня 2017 г., выказаўшы перад смерцю жаданне прымірыцца з Апостальскай Сталіцай.

“Папа Францішак спадзяецца, што прынятыя рашэнні дапамогуць пачаць новы шлях, які дазволіць пераадолець раны мінулага, здзейсніўшы поўную еднасць паміж усімі кітайскімі католікамі. Каталіцкая супольнасць Кітая паклікана жыць у братэрскім супрацоўніцтве, каб з абноўленымі высілкамі ажыцяўляць абвяшчэнне Евангелля”, - гаворыцца ў камюніке Залы Друку.

Паведамляецца таксама, што кіруючыся прагненнем “развіваць душпастырскую апеку статку Пана” і маючы на мэце “плённы клопат пра яго духоўнае дабро”, Святы Айцец вырашыў стварыць у Кітаі новую дыяцэзію з цэнтрам у Чэндэ, якая будзе ўваходзіць у Пекінскую Мітраполію. На тэрыторыі новастворанай касцёльнай адміністратыўнай адзінкі пражывае каля 3,7 млн. чалавек, сярод якіх – 25 тыс. католікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2018, 14:25