Пошук

Францішак з амерыканскім духавенствам падчас візіту ў ЗША Францішак з амерыканскім духавенствам падчас візіту ў ЗША 

ЗША: дыяцэзія супрацоўнічае з уладамі па справе аб злоўжываннях

Пенсільванская дыяцэзія выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва ў расследаванні, пачатым Дэпартаментам юстыцыі ЗША па справе аб сексуальных злоўжываннях духавенства.

Касцёльныя ўлады пацвердзілі сваю падтрымку, якая будзе заключацца ў першую чаргу ў прадастаўленні ўсёй неабходнай дакументацыі. Яны заявілі, што Касцёл лічыць сябе партнёрам праваахоўных органаў, паставіўшы перад сабой мэту выкараніць злоўжыванні, дзе б яны ні адбываліся ў грамадстве.

Федэральнае расследаванне пачалося пасля публікацыі ў жніўні дасье, у якім гаворыцца прыкладна аб трохстах святарах, ублытаных у злачынствы супраць непаўналетніх.

Пасля публікацыі дадзеных кардынал Дзінарда, старшыня епіскапату ЗША, заявіў пра маральную катастрофу, папрасіў аб прабачэнні і пацвердзіў абавязацельствы ісці па шляху праўды, справядлівасці і нулявой цярпімасці ў адносінах да любой формы злоўжыванняў.

Са свайго боку, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк заявіў, Папа заўсёды на баку ахвяр, і Касцёл жадае выслухаць іх, каб выкараніць гэтую жахлівую трагедыю, разбуральную для жыцця нявінных.

У верасні 2015 г., падчас Апостальскага візіту ў ЗША, Францішак сустрэўся з групай ахвяр злоўжыванняў і паабяцаў ім ісці шляхам праўды і справядлівасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 кастрычніка 2018, 12:22