Рада Епіскапатаў ЕС: высновы з сусветных войнаў не зроблены
Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) у інтэрв’ю Vatican News спаслаўся на 100-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны і падкрэсліў, што распад Еўрасаюза будзе ўяўляць сабой сур’ёзную пагрозу міру. Нашы краіны стануць арэнай спрэчкі вялікіх дзяржаў, такіх як ЗША, Кітай і Расія.
Арцыбіскуп Люксембурга прызнаў, што праблемы ўзнікаюць у тым ліку і па прычыне таго, што сучаснае грамадства перажывае глыбокія і хуткія перамены. “У гэтай сітуацыі, людзі адчуваюць, што яны губляюць сваю ідэнтычнасць. Маюць пачуццё, што гэта рызыка. А мы занадта мала кажам пра ідэнтычнасць. Я думаю, што праблема ідэнтычнасці павінна ўлічвацца ў палітычнай дыскусіі. Трэба казаць аб гэтым, але адкрыта, застаючыся ў дыялогу” - перакананы старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый ЕС.