Апостальская Сталіца і В’етнам правядуць новы раунд перамоў
Пасяджэнне пройдзе ў горадзе Ханой дзеля паглыблення і развіцця двухбаковых адносін, як было вырашана падчас шостай сустрэчы Рабочай групы, што праходзіла ў кастрычніку 2016 г. у Ватыкане, а затым падчас візіту ў Ватыкан намесніка Міністра замежных спраў В’етнама Ха Кім Ньёка, у жніўні 2017 г., і падчас візіту ў Ханой падсакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, мансеньёра Антуана Камільеры, у жніўні 2018 г.
Сустрэчы таксама папярэднічаў нядаўні візіт у Ватыкан першага намесніка Прэм’ер-міністра В’етнага Труонга Хоа Біна, 20 кастрычніка, і яго сустрэча з Францішкам.
Падчас свайго знаходжання ў В’етнаме, 18-20 снежня 2018 г., ватыканская дэлегацыя сустрэнецца таксама з біскупамі краіны, якія прыбудуць у Ханой для ўдзел у св. Імшы з нагоды інгрэсу арцыбіскупа Жозэфа Ву Ван Цьена, новага пастыра Ханойскай архідыяцэзіі.