Сусветныя дні моладзі – выклік для Партугаліі
Партугальскае духавенства спадзяецца, што правядзенне Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне ў 2022 г., абвешчанае Францішкам у нядзелю ў Панаме, прыцягне мясцовую моладзь да Касцёла.
Падчас прэс-канферэнцыі з удзелам біскупаў з Партугаліі, якая мела месца ў Панаме, іерархі адзначылі неабходнасць больш актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці парафій. Патрыярх Лісабона, кардынал Мануэль Клементэ заўважыў, што такая вялікая падзея стане выклікам для Касцёла ў Партугаліі. Ён нагадаў, што краіна ніколі не арганізоўвала моладзевай сустрэчы такога маштабу.
27 студзеня 2019 г., падчас заключнай св. Імшы Сусветных дзён моладзі ў Панаме Францішак назваў Партугалію месцам правядзення наступнага форуму. Пазней, кардынал Мануэль Клементэ і прэзідэнт Партугаліі Марсэлу Рэбэлу дзі Соза патлумачылі, што Сусветныя дні ў іх краіне будзе прымаць Лісабон.
29 студзеня 2019, 15:07