Пошук

Адкрыццё пленарнага пасяджэння індыйскага епіскапату Адкрыццё пленарнага пасяджэння індыйскага епіскапату 

Святы Айцец скіраваў пасланне індыйскаму епіскапату

Да абноўленай асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом, заклікаў Францішак членаў Канферэнцыі Біскупаў Індыі, якія сабраліся на 32-м пленарным пасяджэнні.

“Умацаваныя асабістымі паглыбленымі адносінамі з Збаўцам і падтрыманыя ласкай сакрамэнтаў, няхай усе вернікі ў Індыі жывуць сваім пакліканнем з радасцю і шчодрасцю”, - пажадаў ад імя Пантыфіка Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.

Пленарнае пасяджэнне індыйскага епіскапату праходзіць 10-15 студзеня 2019 г. у горадзе Чэнаі, на поўдні краіны. Вітаючы яго ўдзельнікаў, Апостальскі нунцый у Індыі, арцыбіскуп Джамбатыста Дзікватра, падкрэсліў, што адзінства і супрацоўніцтва біскупаў павінна сведчыць Божаму народу радасць Евангелля.

Індыйскі епіскапат з’яўляецца адным з самых вялікіх у свеце. У яго склад уваходзяць больш за 150 іерархаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2019, 14:34