Пошук

Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар прыме ўдзел у пасяджэнні епіскапату Польшчы

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прыме ўдзел у 382-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў Польшчы. Яно адбудзецца 12-14 сакавіка 2019 г. у Варшаве.

Пасяджэнне польскага епіскапату распачнецца дакладна ў 100-годдзе першага пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, якое праходзіла 12-14 сакавіка 1919 г. Акрамя таго, яно супадае з 100-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Апостальскай Сталіцай.

Кардынал Паралін прыме ўдзел у нарадзе ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы. Ён сустрэнецца са старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Польшчы арцыбіскупам Станіславам Гандэцкім, звернецца да членаў епіскапату, а таксама ўзначаліць Эўхарыстыю ў касцёле Божага Провіду ў Варшаве.

У пленарным пасяджэнні прымуць удзел таксама прадстаўнікі Касцёла з розных краін: Албаніі, Беларусі, Украіны, Даніі, Іспаніі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы, Славакіі, а таксама Камісіі Канферэнцый Біскупаў Еўрапейскага Саюза (COMECE). Дэлегатам ад беларускага епіскапату стане дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які звернецца да сабраных з дакладам.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 сакавіка 2019, 15:28