Кардынал Пэл асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі
Падзеі тычацца 1996 г., калі іерарх быў дапаможным біскупам Мельбурнскай архідыяцэзіі. У прыгаворы падкрэсліваецца, што яго дзеянні мелі “значны і працяглы ўплыў” на адну з ахвяр, якая змагалася з негатыўнымі эмоцыямі на працягу многіх гадоў.
Кардынал Пэл надалей настойвае на сваёй невінаватасці, а яго адвакаты прадставілі апеляцыйную скаргу, якая будзе разглядацца 5-6 чэрвеня 2019 г.
Абвяшчэнне прыгавору працягвалася каля паўгадзіны і трансліравалася ў прамым эфіры. Паводле аўстралійскіх судовых органаў, гэта было зроблена ў імя “адкрытага правасуддзяі”, а паводле прыхільнікаў кардынала Пэла – з’яўляецца пацвярджэннем медыйнай кампаніі супраць пурпурата.
З улікам узросту 77-гадовага іерарха і яго стану здароўя, прыгавор дапускае магчымасць хадайнічаць аб умоўна-датэрміновым вызваленні праз тры гады і восем месяцаў зняволення.
Апостальская Сталіца праводзіць кананічнае расследаванне справы ў Кангрэгацыі Веравучэння.