Пошук

Ян ХХІІІ падчас візіту ў Ларэта ў 1962 г. Ян ХХІІІ падчас візіту ў Ларэта ў 1962 г. 

Ларэта звязвае Пантыфікаў розных часоў

У Ларэта Папа прыбыў перш за ўсё, як пілігрым, - падкрэсліў прэлат гэтага італьянскага марыйнага санктуарыя. Арцыбіскуп Фабіа Дал Чын звярнуў увагу на трывалыя сувязі месца з папярэднімі Пантыфікамі.

Францішак працягвае традыцыю. Праявай гэтага стаў яго візіт у Моладзевы цэнтр імя Яна Паўла II, які быў створаны ў Ларэта па ініцыятыве святога Папы.

Па словах іерарха, у нейкім сэнсе сённяшняя пілігрымка – выключная. “Гэта гістарычная падзея, таму што Францішак стаў першым пасля Пія IX Папам, які цэлебраваў св. Імшу ў Святым Доме, пасля 162 гадоў. Гэта, вядома, мае моцнае сімвалічнае значэнне, паколькі гаворка тут ідзе ў першую чаргу пра дом, сям’ю, першы хатні Касцёл у Назарэце. Такім чынам падкрэслена сувязь кожнай сям’і, хатняга Касцёла, з вялікай сям’ёй Паўсюднага Касцёла”, - заўважыў арцыбіскуп Дал Чын.

Ларэта наведвалі папярэднікі Францішка. Менавіта тут св. Ян XXIII 4 кастрычніка 1962 г. даверыў Марыі Другі Ватыканскі Сабор. Гэты візіт быў гістарычным яшчэ і таму, што ўпершыню за 100 гадоў Папа адправіўся з афіцыйным візітам па-за межы Рыма. Св. Ян Павел II быў у санктуарыі Святога Дома ў верасні 1995 г. Сюды ён здзейсніў сваю апошнюю 250-ю пілігрымку 5 верасня 2004 г. Ларэта ў верасні 2007 г. і ў кастрычніку 2012 г. наведаў Бэнэдыкт XVI.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2019, 12:38