Пантыфік з смуткам прыняў вестку аб смерці кардынала Данеэлса
“Гэта быў руплівы пастыр, які з адданасцю служыў Касцёлу, і не толькі ў сваёй дыяцэзіі, але і на нацыянальным узроўні, як старшыня Канферэнцыі Біскупаў Бельгіі, а таксама ў якасці члена розных рымскіх дыкастэрый”, - напісаў Святы Айцец у спачувальнай тэлеграме.
Папа нагадаў пра адчувальнасць кардынала да праблем сучаснага Касцёла. “Бог паклікаў яго да сябе ў гэты важны момант ачышчэння і шляху да ўваскрасення Пана. Прашу Хрыста, пераможцу зла і смерці, каб прыняў яго ў сваім спакоі і радасці”, - напісаў Францішак.
Як біскуп і Прымас Бельгіі, кардынал Данеэлс удзельнічаў у многіх важных падзеях Касцёла, у тым ліку ў 11 асамблеях Сінода Біскупаў, быў адным з старшынь Сінода для Нідэрландаў у 1980 г. і рэлятарам на Сінодзе аб Другім Ватыканскім Саборы ў 1985 г. Ён некалькі разоў быў папскім легатам на розных юбілеях Касцёла ў многіх краінах. У 1990-1999 гадах быў старшынёй міжнароднай каталіцкай міратворчай арганізацыі “Pax Christi”. Іерарх прымаў удзел у канклавах 2005 і 2013 гадоў, на якіх былі выбраны, адпаведна, Бэнэдыкт XVI і Францішак. Арцыбіскуп-эмерыт Брусэля быў адным з вядучых сучасных каталіцкіх тэолагаў, у першую чаргу ў галіне літургіі.
Пахаванне кардынала Данеэлса пройдзе ў наступную пятніцу, 22 сакавіка 2019 г. Яму было 85 гадоў.
У цяперашні час у Калегію кардыналаў уваходзяць 222 іерархі, з якіх 122 маюць права выбару Папы на магчымым канклаве.