Рымскі касцёл св. Юзафа адкрыўся ўпершыню пасля абвалу даху
З асаблівым благаслаўленнем папы Францішка, пасля сямі месяцаў рамонту, быў адкрыты касцёл св. Юзафа ля падножжа Капітолія. Гэта галоўнае месца ўшанавання Апекуна Езуса ў Вечным горадзе.
Храм таксама з’яўляецца адным з самых важных у Рыме, паколькі ўзвышаецца над Мамерцінскай турмой, у якой правялі апошнія дні зямнога жыцця апосталы Пётр і Павел.
У жніўні 2018 г. абваліўся дах касцёла Сан-Джузэпэ-дэі-Фаленьямі, пабудаванага ў канцы XVI - пачатку XVII стагоддзяў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Матэрыяльныя страты, аднак, былі велізарныя. Рэканструкцыя будынка яшчэ не скончана. Тым не менш, яна прасунулася настолькі, што касцёл быў прызнаны бяспечным для правядзення набажэнстваў у асаблівых выпадках. Такой стала 19 сакавіка 2019 г. урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
21 сакавіка 2019, 14:46