Выйшлі статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла
З першага вынікае, што ў мінулым годзе былі створаны чатыры новых біскупскіх кафедры, ранг адной дыяцэзіі быў узвышаны да сталіцы мітраполіі і адной апостальскай адміністратуры да дыяцэзіі, паўсталі чатыры экзархаты і епархіі.
Другі даведнік інфармуе, што ў 2017 г. у свеце было 1 313 млрд ахрышчаных католікаў – гэта 17,7% насельніцтва планеты. 48,5% з іх пражывалі ў Амерыцы, 21,8% – у Еўропе, 17,8% – у Афрыцы, 11,1 % – у Азіі і 0,8% – у Акіяніі.
У Касцёле знізілася колькасць святароў: з 414 969 у 2016 г. да 414 582 у 2017 г. Затое стала больш біскупаў, дыяканаў, свецкіх місіянераў і катэхетаў. Кандыдатаў да святарства стала менш: у 2016 г. іх было 116 160, у 2017 г. – ужо 115 328: адбылося зніжэнне амаль на 1%.
Збіраннем дадзеных займаецца Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла.