Пошук

Лагатып візіту Папы ў Румынію Лагатып візіту Папы ў Румынію 

У Ватыкане апублікавалі афіцыйную праграму візіту Папы ў Румынію

У Ватыкане апублікавалі афіцыйную праграму візіту Францішка ў Румынію. У пераважна праваслаўнай краіне ён будзе знаходзіцца з 31 мая па 2 чэрвеня 2019 г. і наведае чатыры гарады.

У пятніцу, 31 мая самалёт з Пантыфікам на борце прызямліцца ў аэрапорце Бухарэста. У румынскай сталіцы яго будуць чакаць сустрэчы з Прэм’ерам і Прэзідэнтам, палітычным істэблішментам і дыпкорпусам. Таксама ў першы дзень візіту Папа наведае Патрыярха Румынскага Данііла і сустрэнецца з Пастаянным Сінодам Румынскай Царквы, памоліцца ў праваслаўнай катэдры.

Першы дзень візіту завершыць св. Імша ў мясцовай каталіцкай катэдры св. Юзафа.

У суботу, 1 чэрвеня Святы Айцец паляціць спачатку ў Меркура-Чук, дзе знаходзіцца санктуарый, месца штогадовай пілігрымкі католікаў з Венгрыі і Румыніі – там ён узначаліць Эўхарыстыю; а затым – у Ясы, дзе правядзе марыйную сустрэчу з моладдзю і сем’ямі.

У нядзелю, 2 чэрвеня Францішак будзе знаходзіцца ў горадзе Блаж. Тут ён узначаліць св. Імшу з беатыфікацыяй сямі грэка-каталіцкіх біскупаў-мучанікаў і памоліцца з вернікамі “Анёл Панскі”. Завершыць трэці дзень і ўвесь візіт сустрэча Пантыфіка з прадстаўнікамі цыганскай супольнасці.

Папярэднім Папам, які наведаў Румынію, быў св. Ян Павел II. Яго візіт праходзіў 7-9 мая 1999 г. Тады адбылася гістарычная сустрэча з праваслаўным Патрыярхам Феактыстам.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 сакавіка 2019, 14:31