Нунцый у Шры-Ланцы: людзі ўдзячныя Францішку за салідарнасць
Прадстаўнік Святога Пасаду наведаў некаторыя месцы, якія ў Пасхальную нядзелю сталі мішэнню тэрарыстаў.
У выніку выбухаў, якія адбыліся 21 красавіка 2019 г. у шэрагу касцёлаў і гатэляў Шры-Ланкі, загінулі больш за 320 чалавек і каля 500 атрымалі раненні. На працягу апошніх дзён Пантыфік двойчы скіроўваў словы салідарнасці з мясцовай каталіцкай супольнасцю.
У каментары для Vatican News арцыбіскуп Ван Тот зазначыў, што словы Папы прынеслі суцяшэнне вернікам, якія заўсёды ўважліва сочаць за яго дзейнасцю, вельмі любяць яго і захоўваюць удзячнасць.
Нунцый падкрэсліў, што, нягледзячы на атмасферу страху, у грамадстве заўважна моцная салідарнасць. У прэс-канферэнцыі, якая была арганізавана мясцовым епіскапатам, бралі слова не толькі хрысціяне, але таксама мусульмане і будысты.