Пошук

Новыя аргентынскія благаслаўлёныя Новыя аргентынскія благаслаўлёныя 

Пантыфік пра новых аргентынскіх благаслаўлёных

28 красавіка 2019 г. Святы Айцец запрасіў вернікаў браць прыклад з новых аргентынскіх благаслаўлёных і працаваць на карысць больш справядлівага грамадства.

27 красавіка 2019 г. у Ла-Рыёха, у Аргентыне, былі абвешчаны благаслаўлёнымі: Энрыке Анхэль Анхэлелі, дыяцэзіяльны біскуп; Карлас-дэ-Діас Мурыяс, канвентуальны францішканін; Габрыэль Лонгэвіль, святар fidei donum; а таксама Венчэслаў Пэдэрнэра, свецкі катэхіст, нагадаў Пантыфік.

Папа нагадаў, што гэтых мучанікаў за веру пераследавалі за справядлівасць і евангельскую любоў. Ён пажадаў, каб іх прыклад і заступніцтва падтрымлівалі, у прыватнасці, тых, хто працуе на карысць больш справядлівага і згуртаванага грамадства.

Чатыры новыя благаслаўлёныя з’яўляюцца ахвярамі пераследу з боку ваеннага рэжыму. Яны загінулі ў 1976 г. у аргентынскай дыяцэзіі Ла-Рыёха. Нягледзячы на пагрозы, адкрыта выступалі ў абарону бедных.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 красавіка 2019, 12:18