Пошук

Кананізацыя ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Кананізацыя ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Папа ўхваліў дэкрэты аб беатыфікацыйных працэсах. 6 красавіка 2019 г. ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу.

У першым дэкрэце прызнаецца цуд, здзейснены праз заступніцтва бразільскага дыяцэзіяльнага святара Даніцэці Тварэс дэ Ліма, памерлага ў 1961 г.

Яшчэ сем дэкрэтаў тычацца прызнання гераічнасці цнотаў. Гаворка ідзе пра дыяцэзіяльнага святара з Італіі, кс. Карла Кавіна, памерлага ў 1880 г.; двух італьянскіх капуцынаў: айца Рафаэле ад Святога Іллі з Панізі, памерлага ў 1901 г., і айца Даміана ад Бацано, памерлага ў Бразіліі ў 1997 г.; французскага манаха з Інстытута Братоў Хрысціянскіх Школ Віктарана Намфэса Арно Пажэ, памерлага ў Пуэрта-Рыка ў 1966 г.; італьянскую кларыску, сястру Кансалату Бэтронэ, памерлую ў 1964 г.; свецкага верніка з Бразіліі Нэльсана Сантану, памерлага ў 1964 г.; і свецкую верніцу з Італіі Гаэтану Таламэо, памерлую ў 1997 г.

Даты беатыфікацый будуць абвешчаны пасля кансісторыя па кананізацыйных справах, які Пантыфік скліча ў бліжэйшы час.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 красавіка 2019, 14:07