Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец да харызматыкаў: “улоўліваць” кожнае слова Хрыста

Папа Францішак пажадаў удзельнікам італьянскага 42-га нацыянальнага сходу харызматычных супольнасцяў вернасці натхненню Святога Духа і апекі Маці Божай.

Кангрэс руху “Абнаўленне ў Святым Духу” праходзіць 5-7 красавіка 2019 г. у Рыміні на тэму: “Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты” (Лк 19, 9). Ад імя Пантыфіка ўдзельнікаў прывітаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Папа духоўна прысутны на сустрэчы, адзначаецца ў спецыяльнай тэлеграме. Ён спадзяецца, што сход паспрыяе сустрэчы з Хрыстом, “Які крочыць па шляхах нашай штодзённасці”, навучыць лавіць Яго позірк і “ўлоўліваць” кожнае слова, якое выходзіць з Яго вуснаў. Толькі такі падыход дасць хрысціяніну магчымасць быць сапраўдным сведкай, “дзяліцца хлебам і словам збаўлення”.

Арганізатары сходу адзначаюць, што сёлета ў цэнтры разважанняў будуць два дзеясловы: шукаць і даваць – шукаць Езуса і збаўленне, якое зыходзіць ад Яго, а таксама даваць свету Езуса асабістым сведчаннем жыцця і служэння іншаму чалавеку.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 красавіка 2019, 11:13