Візіт Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію: статыстыка Касцёла
Каталіцкі Касцёл у Балгарыі налічвае 55 парафій, аб’яднаных у 3 касцёльных акругі. Тут чатыры біскупы. У краіне працуюць 57 каталіцкіх святароў, адзін пастаянны дыякан, 5 законнікаў, 63 законніцы, 3 свецкіх місіянеры і 74 катэхізатары. Адзін кандыдат рыхтуецца да святарства. У краіне католікі валодаюць двума пачатковымі школамі, дзе вучыцца 63 асобы. Каталіцкая супольнасць утрымлівае дзве амбулаторыі, два дамы для састарэлых і інвалідаў, чатыры прытулкі для сірот. Ёсць дзве каталіцкія сямейныя кансультацыі.
У Рэспубліцы Паўночная Македонія, паводле дадзеных ватыканскага статыстычнага штогодніка, католікі – гэта ўсяго каля 1% насельніцтва. Тут дзейнічаюць 10 парафій і 9 душпастырскіх цэнтраў. У краіне працуюць 22 каталіцкіх святары, 30 законніц, 6 свецкіх місіянераў, 13 катэхетаў, 7 семінарыстаў. Каталіцкая супольнасць апякуецца домам для састарэлых і дзіцячай дашкольнай установай.
Прымаючы запрашэнне палітычных уладаў краін і кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла, Святы Айцец 5-7 мая 2019 г. будзе знаходзіцца ў Балгарыі, дзе наведае гарады Сафія і Ракаўскі, а 7 мая 2019 г. ён правядзе ў горадзе Скоп’е ў Паўночнай Македоніі.