Папа благаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. “Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Пантыфіка благаславіць саму ікону і ўсю душпастырскую ініцыятыву”, - сказаў архімандрыт у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Vatican News.
“Я падзякаваў Святому Айцу за словы пра важнасць святых Кірыла і Мятода для ўсёй Царквы, што ён заўважыў у Балгарыі і Паўночнай Македоніі. Папа сказаў, што з радасцю нас благаслаўляе. Гэта была кароткая, але змястоўная размова. Затым Францішак сказаў: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода!”, - падсумаваў сваю сустрэчу з Папам лідар беларускіх грэка-католікаў.
Ён адзначыў, што для каталіцкай супольнасці краіны гэта важна, паколькі сёлета працягваецца святкаванне юбілею 1150-годдзя зацвярджэння місіі святых Кірыла і Мятода Рымам.