Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак правёў шчыры і адкрыты дыялог з епіскапатам Анголы

Сустрэча была нефармальнай. Усе маглі выказацца і задаць пытанне. Мы ўсе слухалі яго парады. Так сустрэчу епіскапату Анголы з Папам падчас візіту ad limina Apostolorum апісаў пастыр дыяцэзіі Намібэ.

Біскуп Дыянізіё Хісііленапо адзначыў, што Касцёл у Анголе сутыкаецца з вялікімі праблемамі, асабліва ў галіне новай евангелізацыі, адукацыі, аховы здароўя і фарміравання святароў. Ён прызнаў, што час марксісцка-ленінісцкага рэжыму не сцёр з зямлі Каталіцкага Касцёла і яго прыхільнасці на карысць грамадства. Аднак гады грамадзянскай вайны зрабілі яшчэ больш неабходнай працу па прымірэнні і аднаўленні грамадскай структуры.

Іерарх прызнаўся, што Папа вельмі добра ведае пра становішча католікаў у Анголе. Ён адчувае блізкасць да праблем краіны, сярод якіх беднасць і палітычная змены. Перад палітыкамі адкрываюцца новыя шляхі, нават калі яны раней належалі да кіруючай партыі. Францішак заклікаў біскупаў да ўзаемадзеяння з імі і з усёй краінай.

Ангольскі біскуп прызнаўся, што яго асабіста крануў заклік Пантыфіка быць блізкімі да святароў і сем’яў, якія падвяргаюцца нападкам ва ўсім свеце. Біскупы, лічыць Францішак, павінны звяртаць увагу на гэта, каб адэкватна рэагаваць на сучасныя праблемы і выклікі.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 чэрвеня 2019, 14:27