Пошук

Папа падчас сустрэчы з японскімі біскупамі. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з японскімі біскупамі. Ілюстрацыйнае фота 

Папскі візіт у Японію па слядах св. Яна Паўла ІІ

Арцыбіскуп Тарчызіа Ісаа Кікукі на сустрэчы з духавенства Такійскай архідыяцэзіі, якая прайшла 3 чэрвеня 2019 г., падзяліўся інфармацыяй аб падрыхтоўцы да пілігрымкі Францішка ў Японію.

Падарожжа Святога Айца ў “краіну ўзыходзячага сонца” пройдзе ў лістападзе 2019 г. Аб гэтым заявіў сам Папа па дарозе на Сусветныя дні моладзі ў Панаме, адказваючы на пытанне японскай журналісткі аб магчымасці візіту ў гэту краіну.

Паводле арцыбіскупа Токіа, як і 38 гадоў таму – падчас пілігрымкі ў Японію св. Яна Паўла ІІ – рыхтуецца сустрэча Францішка з вернікамі на бейсбольным стадыёне “Tokyo Dome”, а таксама сустрэча з моладдзю на арэне “Nippon Budokan”.

Іерарх заўважыў, што цяперашні Пантыфік, якому ўжо 82 гады, не можа перасоўвацца так дынамічна, як яго папярэднік, якому на момант візіту ў Японію быў 61 год. Па гэтай прычыне Папу цяжка адказаць на шматлікія запрашэнні і просьбы аб сустрэчы, якіх прыходзіць вельмі шмат.

“Мы спадзяёмся, што вернікі з Фукусімы – рэгіёну, які пацярпеў ад стыхійнага бедства і аварыі на атамнай электрастанцыі – самі прыедуць у Токіа, а не Папа паедзе, каб адведаць іх там”, - прыводзіць словы арцыбіскупа Кікукі каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “КАІ”.

Падобна як і падчас візіту ў Японію св. Яна Паўла ІІ плануецца сустрэча Францішка з членамі імператарскай сям’і. Папа адведае Імператара Нарухіта і яго жонку, Імператрыцу Масаку, якая, дарэчы, з’яўляецца выпускніцай каталіцкага ліцэю, а таксама сустрэнецца з Прэм’ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 чэрвеня 2019, 09:24