Пантыфік з удзячнасцю ўспамінае памерлага кардынала Леваду
Папа выказаў смутак у сувязі са смерцю кардынала Уільяма Джозэфа Левады, былога прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння і арцыбіскупа-эмерыта Сан-Францыска.
У спачувальнай тэлеграме, адрасаванай пыстыру архідыяцэзіі Сан-Францыска, арцыбіскупу Сальваторэ Кардылеонэ, Францішак з глыбокай удзячнасцю ўспамінае памерлага кардынала, у прыватнасці, гады яго святарскага і біскупскага служэння ў Лос-Анджэлесе, Портлэндзе і Сан-Францыска, падкрэсліваючы “яго ўнікальны ўклад у катэхізацыю, выхаванне, кіраванне і выбітнае служэнне Апостальскай Сталіцы”.
Далучаючыся да малітваў мясцовым Касцёла, Пантыфік даручае высакародную душу кардынала Левады “бясконцай міласэрнасці Бога, нашага Нябеснага Айца”.
Са смерцю Уільяма Джозэфа Левады Калегія кардыналаў складаецца з 212 іерархаў, з якіх 118 – выбаршчыкі.
28 верасня 2019, 12:21