Пошук

Папа Францішак з кардыналам Рэйнхардам Марксам. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак з кардыналам Рэйнхардам Марксам. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: кардынал з Германіі пра планы “сінадальнага шляху”

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі, кардынал Рэйнхард Маркс правёў “канструктыўныя размовы” з Папам і прэфектам Кангрэгацыі па справах біскупаў, кардыналам Маркам Уэле.

Як адзначаецца ў паведамілі прэс-службы нямецкага епіскапату, размовы ішлі аб тлумачэнні планаў “сінадальнага шляху” Касцёла ў Германіі.

Кардынал Маркс паведаміў, што “падчас абодвух размоў адбыўся канструктыўны дыялог, змест якога будзе ўлічаны на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў краіны на наступным тыдні”.

Акрамя таго, кардынал Маркс перадаў Францішку ліст з пашыранай сумеснай канферэнцыі прадстаўнікоў нямецкага епіскапату і Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў. Ён змяшчае падзяку Святому Айцу за яго адмысловы ліст да Касцёла ў Германіі ад 29 чэрвеня 2019 г., у якім Пантыфік падзяліўся сваёй рэфлексіяй на тэму сінадальнага шляху пераўтварэнняў.

У аснове разважанняў Папы перасцярога ад упэўненасці, што найлепшы адказ на праблемы ў рэарганізацыі і новым упарадкаванні тых ці іншых рэчаў. “Арганізаваная касцёльная рэчаіснасць нічога не вырашае, патрэбна свежасць Евангелля”, - перакананы Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2019, 13:06