Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Філоні: адзін з аспектаў кожнага падарожжа – вера

У наш час усе падарожнічаюць: дзеля адпачынку, працы, бізнесу, навучання і пазнання розных культур. Здаецца, вера практычна выключана з матываў падарожжаў, хоць павінна быць на першым месцы.

Гэта заўважыў кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Ён спаслаўся на бягучы Надзвычайны місійны месяц і выказаў перакананне, што хрысціянін не можа не думаць пра ролю і місію, якую мае ў якасці сведка веры, падчас любога падарожжа.

У інтэрв’ю парталу Zenit іерарх нагадаў, што Місійны месяц адзначаецца ў Касцёле кожны год у кастрычніку. Ён падкрэсліў, што ў наш час, калі ўсе падарожнічаюць, ідэя місіі як задачы адведзенай толькі для тых, хто гатовы ўзяць на сябе праблемы падарожжа ў далёкія рэгіёны свету, ужо не актуальная.

На пытанне, як падзяліцца сведчаннем веры з іншымі, кардынал Філоні нагадаў рэкамендацыі папы Францішка, заклікаючы ўсіх вернікаў выразна гаварыць пра тое, у што вераць, каго любяць і адкуль бярэцца іх надзея.

“Калі я люблю сваю веру, я станаўлюся творчым. А творчасць патрэбная для місій. (...) Бо місіі ўжо не накіраваны ў далёкія краіны, гэта рэальнасць, якая рэалізуецца паміж намі”, - заўважыў кардынал-прэфект. Ён патлумачыў, што мае на ўвазе многіх людзей, якія прыехалі ў Італію ў апошнія дзесяцігоддзі, і якія, дзякуючы місіянерскай прыхільнасці мясцовага грамадства, змаглі адкрыць шлях да Бога і прыняць хрост.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2019, 14:32