Кардыналы: ардынацыя viri probati – рашэнне песімістычнае
“Калі Касцёл хоча ісці ў гэтым напрамку, павінна быць склікана звычайная асамблея Сінода Біскупаў для Паўсюднага Касцёла, таму што гэта не толькі праблема Амазонкі, але і Афрыкі, Аўстраліі, Акіяніі і Еўропы”, - сказаў іерарх у эфіры інфармацыйнай праграмы “Stanze Vaticane”.
Ён таксама падкрэсліў, што такое рашэнне скарэй песімістычнае, таму над ім трэба грунтоўна падумаць. “Сёння Лацінскі Касцёл з’яўляецца самым місійным менавіта па прычыне цэлібату”, - заўважыў кардынал Уэле. Ён раскрытыкаваў меркаванне, што адмена цэлібату можа дапамагчы вырашыць праблему педафіліі. “Пераважная большасць выпадкаў злоўжыванняў адбываецца ў сем’ях”, - нагадаў прэфект. Ён дадаў, што рашэнню адносна ардынацыі viri probati павінна папярэднічаць паглыбленае разважанне аб магчымых альтэрнатывах.
Іншы вядомы каталіцкі іерарх, кангалезскі кардынал Фрыдалін Амбонга выказаў здзіўленне, што на Сінодзе па Амазоніі абмяркоўваліся пытанні, якія даўно былі вырашаны ў Афрыцы. “Тут ідзе дыскусія пра тое, як дэлегаваць адказнасць свецкім вернікам у рэгіёнах, дзе няма святароў. (...) Мы даўно, калі адчувалі недахоп святароў, перадалі адказнасць нашым свецкім супрацоўнікам. З гэтай мэтай мы выхоўваем свецкіх. І Касцёл у Афрыцы ў значнай ступені абапіраецца на свецкіх. Між тым, у Амазоніі акцэнт робіцца на viri probati. Я не ўпэўнены, што гэта адпавядае інтарэсам Касцёла”, - сказаў афрыканскі кардынал, запрошаны да ўдзелу ў цяперашнім Сінодзе.