Пошук

Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з чэшскімі біскупамі Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з чэшскімі біскупамі 

Бэнэдыкт XVI прыняў чэшскіх біскупаў

11 лістапада 2019 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся з групай чэшскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым у рамках нацыянальнай пілігрымкі, прымеркаванай да 30-годдзя Аксамітнай рэвалюцыі.

На афіцыйным сайце Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі паведамляецца, што ў ходзе цёплай сустрэчы Папа на пенсіі ў дэталях прыгадаў сваё Апостальскае падарожжа ў краіну, узгадваючы пра людзей, з якімі сустрэўся, і месцы, якія наведаў.

Чэшскія іерархі падарылі Бэнэдыкту XVI маленькую копію яго бюста, які нядаўна быў устаноўлены ў горадзе Стара-Балеслаў у памяць аб яго візіце. На заканчэнне сустрэчы адбылася супольная малітва, пасля чаго Папа не пенсіі ўдзяліў сваім гасцям благаслаўленне.

Бэнэдыкт XVI здзейніў Апостальскае падарожжа ў Чэхію дзесяць гадоў таму, у канцы верасня 2009 г. Ён наведаў тады тры гарады: Прагу, Брно і Стара-Балеслаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2019, 14:55