Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час
“Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі важныя пытанні”, - прызнаўся Прадстаяцель Мігелю Дыясу-Канэлю Бермудэсу.
Падчас сустрэчы ў Гаване Патрыярх Кірыл і папа Францішак таксама закранулі праблемы барацьбы з тэрарызмам і іншыя актуальныя тэмы, у тым ліку сітуацыю ва Украіне, - паведамляе афіцыйны сайт Рускай Праваслаўнай Царквы.
На думку Патрыярха, трэба згладжваць супярэчнасці і імкнуцца да кампрамісаў. “Руская Праваслаўная Царква і Рыма-Каталіцкі Касцёл прытрымліваюцца гэтай пазіцыі сёння”, - заявіў ён. Кірыл лічыць, што прынятая па выніках сустрэчы Сумесная дэкларацыя “заклала аснову для сумесных дзеянняў дзвюх Цэркваў перад абліччам тых праблем, якія сёння турбуюць большасць людзей у свеце”.