Пошук

Урачыстае ўнясенне рэлікіярыя з часткай ясляў у Бэтлееме Урачыстае ўнясенне рэлікіярыя з часткай ясляў у Бэтлееме 

Францішак перадаў частку ясляў Божага Нараджэння ў Святую Зямлю

Хрысціяне Святой Зямлі атрымалі ў падарунак ад папы Францішка рэліквію, якая ўшаноўваецца ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў выглядзе невялікай часткі ясляў Дзіцяткі Езуса.

Перадача рэліквіі адбылася 29 лістапада 2019 г. у Іерусаліме. Вернікі маглі ўшанаваць яе пасля св. Імшы ў паломніцкім цэнтры Нотр-Дам, пасля чаго адбылося ўрачыстае перанясенне часткі ясляў у францішканскі кляштар у Старым горадзе. Затым 30 лістапада рэліквію перавезлі ў Бэтлеем, у касцёл св. Кацярыны, побач з Базылікай Божага Нараджэння.

Рэліквію ясляў перадаў у VII стагоддзі папу Тэадору I, які быў родам з Святой Зямлі, Сафроній, Патрыярх Іерусаліма.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 снежня 2019, 12:00