Ватыканскі кардынал сустрэўся з еўрапейскімі скаўтамі
Скаўты Еўропы адкрыта заяўляюць пра сваю прыналежнасць да Касцёла і клапоцяцца аб фарміраванні каталіцкай ідэнтычнасці ў сваіх выхаванцаў.
Удзельнікі рымскага пасяджэння разгледзелі магчымасць прасоўвання каталіцкай формы скаўтынгу і на іншых кантынентах. Сёння ў Федэрацыю ўваходзяць арганізацыі з 21 еўрапейскай краіны, але зацікаўленасць сігналізуюць таксама скаўты з ЗША, Канады і Мексікі.
3 лютага 2020 г. прадстаўнікоў скаўтаў Еўропы прыняў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Ён звярнуў увагу на важнасць каталіцкіх скаўцкіх арганізацый у той час, калі сям’я змагаецца з крызісам.
“У нацыянальным кантэксце бачна, што сярод бацькоў вялікі попыт на арганізацыі, якія грунтуюцца на хрысціянскіх каштоўнасцях, якія выразна выхоўваюць чалавека ў яго ідэнтычнасці як жанчыну і мужчыну, выхоўваюць яго як свядомага і сталага хрысціяніна і члена грамадства. Гэта вялікая каштоўнасць для бацькоў, якія ўсё часцей шукаюць бяспечных умоў росту для сваіх дзяцей, а арганізацыі, якія ўваходзяць у Еўрапейскую федэрацыю скаўтаў, даюць гэту магчымасць”, - заявіла Катажына Кілер, віцэ-старшыня Федэрацыі.
“З іншага боку, важна, каб у педагагічнай працы скаўцкія арганізацыі не замянялі бацькоў. Наша задача – падтрымаць сем’і ў выхаванні”, - адзначыла ўдзельніца рымскай сустрэчы.