Французскі епіскапат з візітам ad limina ў Ватыкане
У інтэрв’ю La Croix арцыбіскуп Паскаль Вінцэр, мітрапаліт Пуацье, адзначыў, што ад часу папярэдняга такога візіту шмат чаго змянілася, на жаль, не ў лепшы бок. “У маёй касцёльнай правінцыі за апошнія 10 гадоў колькасць хростаў і шлюбаў зменшылася на 40%”, - паведаміў іерарх. Ён прызнае, што са скарачэннем колькасці парафій змянілася і стаўленне вернікаў да Эўхарыстыі. Цяпер на св. Імшу часта трэба ехаць 15-20 км. Многія вернікі збіраюцца на Літургіі Слова, але не прымаюць камуніі.
Арцыбіскуп Вінсэн Дольман з Комбрэй пацвердзіў такую тэндэнцыю. Іерарх адзначыў, што ў яго архідыяцэзіі ў выніку рашэнняў, прынятых яго папярэднікам, вернікі засяроджваюцца на разважанні над Божым словам. Аднак няма моцнага жадання Эўхарыстыі. У гэтым кантэксце ён указаў на неабходнасць пераацэнкі народнай пабожнасці, пілігрымак, Крыжовага шляху і іншых набажэнстваў.
Абодва біскупы падкрэслілі фундаментальную ролю свецкіх у евангелізацыі, якая сёння з’яўляецца асноўнай задачай, паколькі ў дыяцэзіях ёсць рэгіёны, дзе не засталося ніводнага хрысціяніна.