Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto grazioso
Расклад Падкасты
1.jpg

Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Аб гэтым паведамілі 21 мая 2020 г. у Ватыкане.

Ён зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра.

Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 г. працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 г. стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.

2 лютага 2019 г. Папа прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў удзяліць 1 мая 2019 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 г. іерарх трапіў у аўтамабільную аварыю каля Спліта, пасля якой апынуўся ў бальніцы ў крытычным стане.

22 студзеня 2020 г. арцыбіскуп Ёзіч сустрэўся з Францішкам. Яго біскупская сакра павінна была адбыцца 21 сакавіка 2020 г. у базыліцы св. Пятра, аднак яна была перанесена з прычыны пандэміі COVID-19.

Нагадаем, што арцыбіскуп Ёзіч стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 г. па 15 ліпеня 2011 г. дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч. Цікава, што ён таксама належаў да Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі.

21 мая 2020, 11:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930