Масавы ўдзел католікаў Кітая ў анлайн набажэнствах з Ватыкана
Пачынаючы з першай трансляцыі 27 сакавіка 2020 г., – “адзінокай” малітвы Францішка на плошчы св. Пятра, – а затым з 30 сакавіка, калі ранішнія набажэнствы сталі трансліравацца праз сацыяльныя сеткі, колькасць праглядаў з Кітая павялічылася з 280 у першы дзень да некалькіх тысяч у наступныя дні, дасягаючы максімуму па нядзелях.
Св. Імшы з ватыканскай капліцы перадаваліся праз самы папулярны кітайскі сэрвіс – Wechat, які шырока выкарыстоўваецца людзьмі старэйшага ўзросту. Мабільны дадатак прапаноўваў карыстальнікам таксама сінхронны пераклад, неабходны для разумення пропаведзі Пантыфіка.
Такім чынам, абмежаванні, звязаныя з каронавірусам, не перашкодзілі Касцёлу ў Кітаі адчуваць сябе цесна звязаным з Папам, а яго пастве - далучыцца да Святога Айца ў малітве аб вызваленні свету ад крызісу пандэміі.