Пошук

1561313618480.jpg

Новая дата Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

Абвясцілі новую дату 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце. Ён пройдзе 5-12 верасня 2021 г. Прычынай пераносу форума стала пандэмія каронавіруса.

Дата, прапанаваная венгерскім арганізацыйным камітэтам, была зацверджана Святым Пасадам. У красавіку Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла пра перанос Кангрэса на верасень наступнага года.

Тэмай форума, першапачаткова запланаванага на 13-20 верасня 2020 г., сталі словы Псальма 87: “У табе ўсе крыніцы мае”. Яна паказвае на самы важны арыенцір у жыцці хрысціяніна, якім з’яўляецца Езус у Эўхарыстыі. Чакаецца, што Папа прыме ўдзел у апошніх двух днях сустрэчы.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні – 25-31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу.

20 мая 2020, 11:36