Пантыфік стварыў мітраполію на Алясцы
Былая дыяцэзія Джуно ўяўляла сабой вузкую паласу ў паўднёва-ўсходняй вобласці Аляскі працягласцю больш за 800 км, з астравамі, паўастравамі, фіёрдамі і ледавікамі. У сваю чаргу, былая архідыяцэзія Анкорыдж – гэта галоўным чынам горад, размешчаны на заліве Кука, у якім пражывае 42% насельніцтва Аляскі.
Плошча новай архідыяцэзіі Анкорыдж-Джуно складае амаль 321 тыс. км². На яе тэрыторыі пражываюць 560 тыс. чалавек, у тым ліку 55 тыс. католікаў. Тут працуюць 34 дыяцэзіяльныя святары. Да некаторых з 32 парафій архідыяцэзіі можна дабрацца толькі паветраным або водным транспартам.
Дыяцэзія Джуно была створана 23 чэрвеня 1951 г. у выніку выключэння часткі тэрыторыі з былога Апостальскага вікарыята Аляскі. Архідыяцэзія Анкорыдж паўстала ў 1966 г. з часткі тэрыторыі дыяцэзіі Джуна.