Пошук

2017.03.02 Papa Francesco incontra i Parroci di Roma, Papa Francesco incontra il clero romano nella Basilica di san Giovanni in Laterano, Papa Francesco confessa i parroci, sacerdoti che si confessano 2017.03.02 Papa Francesco incontra i Parroci di Roma, Papa Francesco incontra il clero romano nella Basilica di san Giovanni in Laterano, Papa Francesco confessa i parroci, sacerdoti che si confessano 

Папскі вікарый: пандэмія падштурхоўвае да змены прыярытэтаў

Рэформа функцыянавання дыяцэзій і іх евангелізацыйная дзейнасць павінны мець на мэце ўмацаванне адносін з людзьмі, большую ўвагу да таго, што яны кажуць і адчуваюць, чым жывуць.

Прыярытэты душпастырскай дзейнасці пасля пандэміі каронавіруса акрэсліў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. 25 чэрвеня 2020 г. ён перадаў духавенству новы дапаможнік па душпастырстве.

Нагадваючы словы Святога Айца, іерарх заклікаў не закрывацца ў сабе і імкнуцца інтэрпрэтаваць знакі часу. Ён заўважыў, што пандэмія можа стаць спрыяльным момантам для пераасэнсавання дзейнасці Касцёла і вызначэння яго прыярытэтаў. Важна не змарнаваць гэтай магчымасці. Трэба пераадолець “спакусу прывязанасці да штучнай вентыляцыі і адкрыцца да подых Бога”, пакінуць “песімістычны і дэструктыўны позірк” і дазволіць Святому Духу весці нас.

“Калі сустракаемся з людзьмі і слухаем іх, калі жывём з увагай да Божага слова і дзелімся паміж сабой душпастырскім досведам, Пан натхняе нас і паказвае тое, што трэба пакінуць у мінулым, і тое, чаму трэба даць пачатак у жыцці нашай дыяцэзіяльнай супольнасці”, - сцвердзіў кардынал Дэ Данаціс.

Папскі вікарый звярнуў увагу на сітуацыю сем’яў і ўплыў пандэміі на іх. Ён заклікаў да канкрэтных праяў салідарнасць, у тым ліку праз спецыяльныя каталіцкія дабрачынныя структуры, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рымскай дыяцэзіі. Іерарх заклікаў не забываць пра важнасць інтэграцыі ў жыццё Касцёла і грамадства сем’яў мігрантаў, якія з’яўляюцца “носьбітамі багацця веры і культуры”.

Кардынал Дэ Данаціс нагадаў пра дзейнасць Фонда “Gesù Divino Lavoratore”, нядаўна заснаванага Папам для падтрымкі людзей з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі ў выніку пандэміі. Ён падкрэсліў, што структура з’яўляецца прыладай, з дапамогай якой можна аказваць фінансавую падтрымку не толькі сем’ям на тэрыторыі Рымскай дыяцэзіі, але і падставіць плячо малым прадпрыемствам, якія змагаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцямі падчас аднаўлення дзейнасці.
 

27 чэрвеня 2020, 12:23