Пошук

Папа Францішак і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці Папа Францішак і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці 

Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны нунцыем у Вялікабрытаніі

4 ліпеня 2020 г. Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі. З 2015 г. іерарх выконваў дыпламатычную місію ва Украіне.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта “Cà Foscari”, атрымаў вучоную ступень магістра святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме, абараніў дактарат у Папскім Усходнім Інстытуце.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. З’яўляецца тытулярным арцыбіскупам Равэлы. У 1985 г. паступіў на служэнне ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 г. быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі, 13 снежня таго ж года – Апостальскім нунцыем у Азербайджане. 6 студзеня 2002 г. атрымаў біскупскую сакру. З 15 ліпеня 2011 г. па 13 лістапада 2015 г. быў Апостальскім нунцыем у Беларусі. Затым, на працягу амаль пяці гадоў, выконваў дыпламатычную місію ва Украіне.
 

04 ліпеня 2020, 13:44