“Папа для Украіны”: дапамаглі амаль мільёну чалавек
У інтэрв’ю Vatican News дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі Эдуард Кава нагадаў, што Папа даверыў ажыццяўленне праекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, а ва Украіне яго рэалізацыяй кіравала Апостальская нунцыятура: спачатку праз спецыяльны тэхнічны камітэт, які дзейнічаў у Запарожжы, затым – праз тэхнічны сакратарыят з штаб-кватэрай у Кіеве.
Крытычная сітуацыя завяршылася, аднак некаторыя патрэбы засталіся, і праца Касцёла па-ранейшаму неабходная. У прыватнасці, гаворка ідзе аб грамадзянскіх асобах, якія пацярпелі ў ваенных дзеяннях і знаходзяцца ў бальніцах, - растлумачыў біскуп Кава.
Іерарх адзначыў, што праект стаў “выдатным знакам экуменізму”, паколькі праводзіўся з удзелам пратэстанцкіх супольнасцей і міжнародных арганізацый. У рамках гэтай ініцыятывы Святога Пасаду мы працавалі па-сапраўднаму разам, каб дапамагчы народу, - падзяліўся суразмоўца Vatican News.