Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Католікі ў Польшчы будуць маліцца за Беларусь

Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі.

“Многія з нас у гэтыя дні з увагай назіраюць за падзеямі ў Беларусі. Падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла ў мінулую нядзелю, Францішак падкрэсліў: “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою”, - нагадаў іерарх.

Далучаючыся да папскага звароту арцыбіскуп Поляк заклікаў да малітвы аб міры і росквіце для Беларусі 23 жніўня 2020 г. ва ўсіх касцёлах і капліцах Гнезненскай архідыяцэзіі. “Адначасова прашу памятаць пра нашых братоў і сясцёр у Беларусі ў штодзённай асабістай і супольнай малітве”, - дадаў Мітрапаліт.
 

20 жніўня 2020, 12:56